Ангелина Добровольская - Не сумуй, маё сэрца...

Не сумуй, маё сэрца...

Не сумуй, маё сэрца...

Не сумуй,
маё сэрца,
Па даверлівых словах –
Адлятуць,
нібы з дрэваў,
Ды народзяцца
зноў яны…


Не трымці,
маё сэрца,
І надзеі не прагні.
Калыханка
і скерца –
Твой масток
цераз багну.


Не чакай,
маё сэрца,
Шкадавання, спатолі.
За жыццём,
па-за смерцю
Стрэне
іншая доля.


Там,
у палацы ўрачыстым,
За бялюткім абрусам –
Людзі
з душамі чыстымі
(Я за іх памалюся) –


Усе блізкія,
родныя,
Паяднаны любоўю…


…Тры крыжы…
Месца Лобнае…
Цвік
з Хрыстоваю кроўю…
https://holypoem.com/12450
@holypoem

добавил: Ангелина Добровольская 561 читатель

Похожие стихи

Мария...
Ангелина Добровольская
587
Бялюткiх дрэвау развiтальны клiн
Ангелина Добровольская
634
Нi аб чым, нi за чым, без прычыны...
Ангелина Добровольская
524
Азірнуцца – каб зноў – Азярніца...
Ангелина Добровольская
631
Абрыс галiны...
Ангелина Добровольская
561
0

Комментарии

Комментариев нет

Форма входа

Тематика стихотворений

Статистика пользователей

Онлайн всего: 1266
Гостей: 1265
Пользователей: 1

Лэв .