А на бярозах шэрань белы
Автор: Александр Галецкий
А на бярозах шэрань белы - белы. Прыляцеў на іх з нябёс узвышша. Вецярок жа ціха так, нясмела Голле іх убранае калыша. І ў промнях сонечных паволі Сыплюцца, бы тыя залацінкі, На траву замёрзшую, на поле Снежныя застыўшыя крупінкі. Месяц снежань – зімні месяц першы. Так вось ён бярэ сваю ўладу. І пра гэта можа ў сваім вершы Хтосць напіша, як зіме ён рады. Як жа нам не радавацца, Божа, Калі гэта ўсё Тваё выданне ? Па другому быць ужо не можа, Здзейсніў Ты калісь сваё жаданне. Ты стварыў свет дня і цемру ночы, Апасля над гэтым усім неба. Што ж далей жадалі бачыць вочы? Мора і зямлю, урадлівасць глебы. Зелень усякую, што семя ўзрасціла, Дрэў прыгожых плод жадаў Ты бачыць. Сонца днём на гэта ўсё свяціла, Ноччу месяц, як жа тут іначай? Паляцелі птушкі над вадою І жыццём напоўнілася мора. А звяры радзіліся зямлёю І запоўнілі яны яе прасторы. Над усім паставіў чалавека, Ён вось і цяпер усім кіруе. Так яму здаецца, бо ад века Чалавек жа сам усё плануе. Мы ж раскажам Богу пра жаданні І папросім, каб памог ім збыцца. Каб на ўсё нам дараваў трыванне І за ўсё заўжды будзем маліцца.
https://holypoem.com/20541
@holypoem