Божий призыв
Автор: Александр Галецкий
Па чым цяпер напоі для народу?- Зайшоў мужык у краму і глянуў на палок. Такіх ён эцікетак ня бачыў можа з роду, Бутэлькі захапілі ягоны пільны зрок. Ні мог ён адарвацца, глядзеўшы на рад гэты, Пузаценькай пасуды, напоўненай пітвом. А ён жа быў любіцель, скажу вам па сакрэту, Прыкласціся да чаркі, яшчэ і часцяком. “А можа і ня трэба?” - бы штосці затрымала. “Ну во яшчэ, ня трэба! Бяры і ні адну. Адною не нап'ешся, напэўна будзе мала,” - Як быццам штосці з боку падказвала яму. “Эх, што тут доўга думаць, вось гэту чараўніцу Я праглыну цяпер жа,другую апасля. Можа яна адкрые такую таямніцу, Якой яшчэ ня бачыў на гэтым свеце я”. Вось у такім насторі, засунуўшы ў кішэню Сваю такую радасць, якую можна піць, Намацаўшы ў кішені яшчэ і семак жменю, Падумаў, вось і добра, і ёсць чым закусіць. Цераз гадзіну можа,парог пераступіўшы, У сваёй роднай хаце, што прыгала сама, Наводзіў ён парадак, шырока рот адкрыўшы, Гундзеў пра дысцыпліну, якой тут, мол, няма. А што было назаўтра? Хмурым быў той ранак, хоць свяціла сонца, і спяваў пятух. І круціўся ў ложку, быццам бы падранак, Наш гаспадар хаты,зрок яго патух. “Эх, як жа мне цяжка, можа пахмяліцца? Ох, учора лішку, мабыць, я хапіў. Тут жа дзесь бутэлька, тыж мая сястрыца, О, яна ж пустая,учора ўсё дапіў. А ісці мне трэба зараз на работу, І было б някепска жонку абыйсці. Бо яна мне сёння дасць ужо кампоту, Будзе так прыемна, месца не знайсці ”. Так вось, шмыгануўшы хуценька ў сенцы, Знік ён за дзвярыма, як у стог ігла. І панёс ён грошы зноўку той паненцы, Што ў любую пору пахмяліць магла. Ішоў , а сам ўсё думаў, можа і ня трэба? І гэтая думка ўсё яшчэ жыла. І дрыжэлі ногі, топаўшы аб глебу. А думка такой яснай, светлаю была. Чый жа голас зноўку ў сэрцы адазваўся, І чыю ж параду ў галаве ён нёс? І хто да сумлення яго дакранаўся? А мы гэта знаем - сам Гасподзь Хрыстос. Ен даўно ўжо бачыў гэтыя мытарствы, І з любоўю, ціха думку пасылаў, Бо хацеў убачыць яго ў Сваім Царстве , Чалавек жа думцы ўвагі не прыдаў. Можа хто ўчуў той прызыў, людзі? Можа хто ўбачыў тут вось і сябе? Бог жа вечна прызываць не будзе, Сёння хоча ўжо ўратаваць цябе.
https://holypoem.com/20542
@holypoem