А там, па-за светам - пяшчота...
Автор: Ангелина Добровольская
* * * Паэтцы Ларысе Раманавай А там, па-за светам, – пяшчота, пяшчота, пяшчота, А там, па-за светам – бяздонне, святло і каханне. А тут нам – хвілінны супынак, прыстанак, адхланне. А тут – перавесці дыханне, ўзяць шчырую ноту. Тут свет спаміж пальцаў сцякае струменем крынічным. Пусці яго, як адпускаеш ваду дажджавую. І сябру і ворагу грэх іх і цноту – дарую, Аднолькавы ўсе перад Воблікам гожым і слічным. Мы глінаю станем – ці амфарамі, ці збанкамі, І зноўку абпальваць будуць ня богі, а людзі. А ў Хораме светлым – харалы, санаты, прэлюдыі, А ў Хораме светлым – пяшчота, бяздонне, каханне.
https://holypoem.com/12426
@holypoem