Машка Никонович - А Я цябе вельмі чакаю

А Я цябе вельмі чакаю

А Я цябе вельмі чакаю

А Я цябе вельмі чакаю,
Я сілы хачу табе даць,
За руку надзейна трымаю
Іду побач, каб ад зла сберагаць.

Я ніколі цябе не пакіну,
З нараджэння да смерці - ты Мой,
Я паслаў цябе ў гэту краіну
Пакуль вернешся ў неба, дамой.

Я буду ісці з табой побач
У смутках цябе правяду,
І ў самую страшную поўнач
З любоўю ў абдымкі прыму.

З табой Я ў радасці буду,
З табою мы пройдзем бяду,
Ніколі цябе не забуду
Праз жыццё усё цябе правяду.

Чыні на зямлі Маю волю,
І сэрца да Слова схілі,
А Я Сваёй моцнай рукою
Дам сілы да неба дайсці.

Анёлы ў радасці будуць
Сустрэнемся мы назаўжды
Твае вочы ўсе слёзы забудуць
У славе вечнай нябеснай красы.
https://holypoem.com/28241
@holypoem
22.12.2023
добавил: Машка Никонович 22 читателя

Похожие стихи

Подружке на свадьбу
Машка Никонович
33
Весь закон в одном слове
Машка Никонович
22
Эксперимент
Машка Никонович
39
Дух Святой
Машка Никонович
22
0

Комментарии

Комментариев нет

Форма входа

Тематика стихотворений

Статистика пользователей

Онлайн всего: 1766
Гостей: 1766
Пользователей: 0