I так, нiбы свечку, Ты дау мне чужую душу...
Автор: Ангелина Добровольская
“Вы – святло свету… Так няхай свеціць святло вашае перад людьмі, каб яны бачылі вашыя добрыя справы і ўслаўлялі Айца вашага Нябеснага”. (Мф. 5, 14-15) …І так, нібы свечку, Ты даў мне чужую душу. Распаленым воскам далоні мае апякае. Ды Словы Евангелля помню, яе не хаваю, А толькі спатолі, Твайго суцяшэння прашу. Адно – суцяшэння ад Госпада, не ад людзей, – Яны не натоляць ні прагі душэўнай, ні плоці. Мой Божа, даруй мне віну, хай у цярпенні і згодзе Прайду я праз кожны, Табою дарованы, дзень. І хай тая свечка спакойна і ясна гарыць. І хай праз апёкі і боль я яе ўтрымаю. А потым – у нязгасным блакіце нябёснага раю – Зрабі яе знічкай у светлым сузор’і Тваім…
https://holypoem.com/12433
@holypoem