Пра адзінства
Автор: Вакулич Дарья
Яднайцеся, людзі, яднайцеся!
Не пакідайце нікога ззаду.
Вы часцей на малітвы збірайцеся,
Каб не было ў царкве заняпаду.
Падыходзьце, з людзьмі размаўляйце,
Дазнавайцеся пра патрэбы.
Ахвяры размоў не забывайце,
Каб разам у нас расла вера.
Царква ў адзінстве хай будзе,
Бо з д'яблам наш бой– не з людзьмі.
Калі хто і заблытаўся ў брудзе,
Ты з любоўю яго паднімі.
Не страчайце надзею святую:
Так аднойчы мы дойдзем да неба.
Ну а там, я ўжо вам гарантую,
Не прыносіць атруты больш глеба.
Мілы брацікі ды сястрычкі,
Разам усіх нас Гасподзь сабраў
Паказаў нам жывыя крынічкі,
Ды яднацца нам наказаў.
Разам станем у малітве ў праломе
За сяброў нашых і за бацькоў,
Каб не пакінуць у грэшным Садоме
Блізкіх нашых ды землякоў.
https://holypoem.com/29337
@holypoem
2024г.