Закалыхай мяне, маленькую...
Автор: Ангелина Добровольская
…Закалыхай мяне, маленькую, Тваёй спрадвечнай калыханкаю, І буду праз калыску млечную Сачыць за светлаю заранкаю. Закалыхай мяне, убогую, Хусцінкай ахіні мурожнаю, - І ўзыдзе гай па-над дарогаю, І жытам зарунеюць пожні. Закалыхай мяне, зблукалую – Азябла я, няма ні свечачкі. Ды толькі лісце, з дрэў апалае, Ды толькі сьцюжа, змрок ды вецер.
https://holypoem.com/12448
@holypoem