Марина Михалюк - Рэха Вечнасці

Рэха Вечнасці

Рэха Вечнасці

Існаванне. Імгненне. Роспач. 
Крык. Здзіўленне. Тамленне. Шэпт.
Захапленне. Чаканне. Поўнач.
Выяўленне. Святло. Запавет.

Палахлівы, агністы, стоены,
Разнастайны, чароўны, адзіны,
Пахам кветак у полі настоены,
Незвычайны водар Радзімы.

Грэе. Песціць. Шкадуе. Гушкае.
На далонях Сусвет трымае.
Йдзе, плыве, крочыць часу стужкаю.
Існуе. Чакае. Здзіўляе.

Чысты, шчыры, лагодны, узвышаны,
Незабруджаны, мяккі, родны,
Неабсяжны, чаканы, сцішаны
Голас Бацькі-Айца зваротны.

Палыхне. Заіскрыць. Трапечацца.
Замірае. Гарыць. Трымціць.
Адгукаецца рэхам Вечнасці.
Навучае на свеце жыць.
30.05.2014.
https://holypoem.com/656
@holypoem

добавил: Михалюк Марина 2630 читателей

Похожие стихи

В соавторстве с Богом
Марина Михалюк
2262
1128
Так хочется
Марина Михалюк
1290
Как близок день
Марина Михалюк
1298
0

Комментарии

Комментариев нет

Форма входа

Тематика стихотворений

Статистика пользователей

Онлайн всего: 2043
Гостей: 2043
Пользователей: 0