Агародня-Карма. Вершы
Автор: Ангелина Добровольская
(нізка вершаў) + Месцу былога Свята-Нікольскага храма Маўчаць званы. Ніжэй травы – зямля. У зямлі, бы зерне, спіць душа мая. + Ю. Не з дошкі крыж – Ён і з крыві, і з цела. Няўжо ж, душа, Ты гэткага хацела?.. + Дарога Агародня-Карма Плывуць аблокі вечным шляхам. Дзе на зямлі прытулак птаху? + Калоссе ліецца, Птах над нівай. Хай песня выспее шчаслівай. + Добрае слова – жывою вадой з вуснаў ліецца. І – сунімае смутак і боль. Чым ты, душа, адзавешся? + Любоўю – за любоў? Гасподзень Крыж ці зможаш несці? Што ж, душа, маўчыш? 06.12.2001 г., Мінск
https://holypoem.com/12421
@holypoem