HOLYPOEM

Божай слязою кацiцца зорка...

АвторАнгелина Добровольская
Божай слязою
кацiцца зорка --
У нечай далонi
знiчкаю стане.


Плачам i спевам
зойдзецца птушка --
Страцiўшы сэрца,
песню знайшоўшы.


У храме нябёсным
плачуць Анёлы --
Сэрцы людскiя
жаль не кранае.


Падаюць гукi,
поўнiцца Чаша --
Доўгацярпеннем,
доўгачаканнем.


Сеюцца СЛОВЫ
у глебу пустую
I прарастаюць --
цернем
ды КРЫЖАМ...

Коментарі 0

Ще ніхто не поділився. Розкажіть, що Бог сказав вам через цей вірш.