Пайду адсюль, Дзе птушкі трацяць пер’е...
Автор: Ангелина Добровольская
Пайду адсюль, Дзе птушкі трацяць пер’е. І па зямлі разлітая самота. Пакіну вам нябыт і паняверу, Адкіну прэч жыццёвыя турботы. …На следзе маім высахне раса. Навострана нашчадкамі каса, і пад касою цёплы след астыне… Але – ізноўку – роніць птах пяро… Абудзіца ўсё ў маленькім сыне, І пёркам тым – арліным? жураўліным? – дзіця напіша першы вершык свой. І вернецца Паэзія – жывой.
https://holypoem.com/12439
@holypoem