HOLYPOEM

Глядзі на безліч тых пладоў

АвторДарья Вакулич
Глядзі на безліч тых пладоў,
Што сёння поле ўрадзіла!
Снапы сабраны з каласкоў,
Якое ж гэта, думай, дзіва:
Мы сеем семечка адзіна,
А вырастае ў некалькі разоў!

Падумай: літасцівы Божа
Не дапускае пусты стол,
Заўсёды падаецца ежа,
Для Яго дочак ды сыноў.

Ён так клапоціцца пра ўсё,
Каб кожны захапляўся Ім,
Нам забяспечвае жыццё,
Заўсёды ў вопратцы стаім.

А мы не думаем пра гэта,
Не бачым веліч Божых спраў.
Якое ж дабрадзённа лета
Нам Бог ўжо падараваў!

Няхай падзяка Богу льецца,
Не толькі ў святах штогадовых.
З анёлаў хорам наш зліецца,
Пачаўшы гоман псальмаў новых.
Дата написання
08.10.2024

Коментарі 0

Перший відгук завжди особливий для автора. Залиште його!