Як многа можа просты гук...
Автор: Ангелина Добровольская
Памяцi Мамы. I. Як многа можа просты гук: Жыцця апошняе імгненне. Рук развітальнае даткненне І няўлоўны сэрца стук… Ужо ледзь выразная ўсмешка – У прадонне кінутая сцежка… І не стрымаць, І не суцешыць… Адно – апошняе “даруй” – Бы на рукі душу – бяру. Ды не па сцежцы – Па жыцці – Мне з гэтай памяццю Ісці…
https://holypoem.com/12428
@holypoem