HOLYPOEM

На скрыжаваннях лёсаў і падзей

АвторМарина Михалюк
На скрыжаваннях лёсаў і падзей,
Сярод пергаменту, папірусу і світкаў,
Я падымаю пыл сівых надзей,
Што мімаволі час стагоддзяў выткаў.

На аркушы паперы векавой,
У вобразах біблейскіх старажытных,
Зноў паўстае прасцяг перада мной,
Дзе я- вандроўнік на жыццёвым сшытку.

Майструю выбаўлення карабель,
Складаю ў куфар Госпада набыткі.
І, калі шлях мой напаткае мель,
Там адпачну, бо Богам не забыта!

Коментарі 0

Автор чекає на ваш відгук. Напишіть, що відчули.