Марина Михалюк - Лепшая красуня на Зямлі

Лепшая красуня на Зямлі

Лепшая красуня на Зямлі

Я пялёсткамі рамонкаў намалюю Беларусь, 
Апрану яе ў адзенне льняна-чыстае.
Караную галаву вянком духмяных васількоў,
Хай ўсміхаецца вачыма рэк празрыстымі!

ПРЫПЕЎ:
Дзякуй, Божа, за краіну непаўторную маю,
Незвычайны водар клёнаў малахітавых!
Пахам кветак адгукаецца чароўнае "люблю"!
Адным лёсам мы з Радзімаю спавітыя!

Косы жытнія вясёлкамі ласкава ахіну,
Упрыгожу матылькамі легкакрылымі.
Жаваронкам, як жалейкаю, уранку зазваню
Ёй над пожнямі іржышча сэрцу мілымі.

Неабсяжнымі далонямі вітаюцца бары,
Замкі сонцам, старажытныя, асвечаны.
Мая Бацькаўшчына -- лепшая красуня на Зямлі,
Творцам Велічным убор яе расквечаны!
https://holypoem.com/1766
@holypoem

добавил: Михалюк Марина 1159 читателей

Похожие стихи

Пакліч мяне
Марина Михалюк
2218
3525
Грехопадение
Марина Михалюк
3447
Признание
Марина Михалюк
1473
1591
Людское мора
Марина Михалюк
2957
0

Комментарии

Комментариев нет

Форма входа

Тематика стихотворений

Статистика пользователей

Онлайн всего: 134
Гостей: 134
Пользователей: 0