Марина Михалюк - Цярпі Беларусь

Цярпі Беларусь

Цярпі Беларусь

Ёсць на зямлі куточак дзіўны 
Сярод шатроў-лясоў, балот;
Здаўна яму спявае гімны
Сярмяжна-зболены народ.

Нясецца рэха гучна ў гаі,
Гудзіць у верхавінах дрэў,
Плыве ў драмуча-росным краі
Птушыных трэляў ветлы спеў.

Імчаць празрыстыя аблокі
Пад гукі-жальбы ў вышыні.
Чуваць марудлівыя крокі
Праменняў сярод збажыны.

Мой сінявокі край, прыгожых,
Духмяна-сонечных лугоў,
Калосся спелага на пожнях,
Іглістых, стоеных бароў.

Зямлі сапрэўшай адгалосак
Расквеціць Уладар нябёс,
Святлом пазначыць Творца лёсаў,
Размыўшы едкасць горкіх слёз.

О, Беларусь! Мая старонка!
Ганчар прыйшоў збаны ляпіць,
Цярпі, калі Ён стэкай тонкай
Пачне гарлач з цябе тварыць.
вясна 2001
https://holypoem.com/671
@holypoem

добавил: Михалюк Марина 2698 читателей

Похожие стихи

3525
Как близок день
Марина Михалюк
1275
Цярпі Беларусь
Марина Михалюк
2698
Достаточно
Марина Михалюк
1692
Осталось войти
Марина Михалюк
950
0

Комментарии

Комментариев нет

Форма входа

Тематика стихотворений

Статистика пользователей

Онлайн всего: 140
Гостей: 139
Пользователей: 1

Любовь П