HOLYPOEM

Захапленне

АвторМарина Михалюк
Кружалі воблакаў гуляюць на світанні,
Агністай стужкай абуджаючы усход.
Вандруе сонейка: з зямлёю на спатканне
Вядзе у чырвані праменняў карагод.

Мастак нябёсаў колерам жыцця
Намаляваў усё, што сэрцу міла.
Няхай ніколі не знайду выйсця
Ад асалоды, што свядомасць паланіла!

Набатам незямнога хараства
Гучыць душы суладдзе у мажоры!
Прырода - выяўленне Бажаства
На твары Усяленскае прасторы!

Коментарі 0

Автор чекає на ваш відгук. Напишіть, що відчули.