Па-за часам

Автор: Марина Михалюк

Сталяе смагу водар навальніц,
Жаданнямі ўздымаюся да зораў.
Іржаўчына злятае ад званніц,
Згасае неаб\'езджаны мой нораў.

Імкнуся праз стагоддзі ўдалячынь,
Шукаючы нібыта паратунку,
І адчуваю пах старых вяргінь,
Што, быццам я, у пошуках прытулку.

Кляновым лісцем заірдзее ўсход,
Як самародак, выкаціцца сонца.
Міне ў ваду вякоў наступны год,
І зноўку час пацягнецца бясконца.

Схаваемся ў труну, як знічкі, мы,
Бары нам памахаюць развітальна.
Зноў родныя абмыюцца слязьмі,
Ім насып пазірне ўслед сакральна.

Кашуляю агіды ці тугі
Нас апрануць, пазбаўленых Радзімы?
Там, па-за часам, лёсу сэнс другі
Адкрыецца: хто нашы пабрацімы...
Добавить комментарий к стихотворению "Па-за часам":

Обязательные поля помечены *